Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ц.Дранчук: “Адмена артыкулу 193-1 наблізіла б нас да Эўропы”


Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы 15 красавіка ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. Рэзалюцыя заклікае Беларусь неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, а таксама адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.


Кіраўнік аргкамітэту па стварэньні Беларускага камітэту ў абарону зьняволеных “Над бар’ерамі” Цімох Дранчук асабіста пацярпеў менавіта ад артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі на адзін год пазбаўленьня волі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.

Спадар Дранчук кажа: беларускім уладам трэба прыслухацца да заклікаў эўрапейскіх дэпутатаў.

“Зразумела, што гэты артыкул не канстытуцыйны. Такога артыкулу наагул ня можа быць у Крымінальным кодэксе цывілізаванай дзяржавы. Ён абсалютна супярэчыць Канстытуцыі, якая дае права кожнаму грамадзяніну Беларусі права на свабоду збораў, выказваньняў і г.д.

Абсалютна зразумела, што гэты артыкул трэба адмяняць. І гэта будзе адным з крокаў набліжэньня да Эўропы”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG