Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барыса Хамайду аштрафавалі на 175 тысяч рублёў


Віцебскі апазыцыянэр атрымаў па пошце копію пастановы адміністрацыйнай камісіі Чыгуначнага раёну. Камісія аштрафавала яго за распаўсюд незалежнай прэсы.


Барысу Хамайду паведамілі, што правапарушэньне было зафіксавана 14 сакавіка каля дому № 28 па вуліцы Леніна — каля знакамітага ў Віцебску “Сіняга дому”, дзе актывіст штодня распаўсюджвае недзяржаўныя газэты й часопісы. “За гандаль у неналежным месцы”, як напісана ў пастанове адміністрацыйнай камісіі, на спадара Хамайду накладзены штраф памерам 5 базавых велічынь.

9 красавіка, калі праходзіла паседжаньне камісіі, Барыс Хамайда быў хворы. Пра гэта ён папярэдзіў і ўчастковага міліцыянта, які пагражаў даставіць актывіста ў райвыканкам пад прымусам, і — праз тэлефон —чальцоў камісіі.

Паводле спадара Хамайды, нягледзячы на пастанову, ён зьбіраецца і надалей выходзіць у цэнтар Віцебску ды распаўсюджваць незалежную прэсу.
XS
SM
MD
LG