Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Г.Мазуркевіч: “Дараваць забойцам нельга”


Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы 15 красавіка ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. У ёй Беларусь заклікаюць неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, а таксама адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.


Намесьніца старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Галіна Мазуркевіч цьвердзіць: пытаньне аб ужываньні сьмяротнага пакараньня складанае. Нават у сваёй сям’і мы дыскутуем, калі абмяркоўваем гэтую праблему, сказала ў інтэрвію “Свабодзе” спадарыня Мазуркевіч:

“Я выступаю за сьмяротнае пакараньне, але толькі ў самых выключных выпадках, калі, прыкладам, чалавек адняў не адно жыцьцё, а два-тры-чатыры. І нельга ўтрымліваць такога чалавека за кошт падаткаплатнікаў, гуляючы ў нейкі гуманізм.

Гэта — мая прынцыповая пазыцыя. Я яе вынасіла, выпакутавала, паколькі сустракалася з надзвычайнымі сытуацыямі. І калі чалавек ішоў на забойства сьвядома, дараваць яму нельга. Больш за тое, я б увяла сьмяротнае пакараньне і для пэдафілаў.

Прыхільнікі адмены сьмяротнага пакараньня спасылаюцца на судовыя памылкі, памылкі сьледзтва. Але ж мы павінны зыходзіць з таго, што кожны павінен рабіць сваю справу прафэсійна. Памылак павінна быць як мага менш.

Мы сёньня ня так багата жывем. Паглядзіце, як мала плацім маці па доглядзе за дзіцем. А ў турме гэтага, выбачайце, маральнага вырадка павінны ўтрымліваць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG