Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы супрацьпастаўляем царкве — клюб...”


Пра што пісалі беларускія газэты 15 красавіка ў розныя гады мінулага.


“Красноармейская правда” ў 1928 годзе інфармуе: “У ленкутках і казармах вывешаны лёзунгі, праведзены чыткі-гутаркі з чырвонаармейцамі на антырэлігійную тэму. Сумесна зь сяброўскімі арганізацыямі праведзены агульны сход з дакладам “Культурная рэвалюцыя і рэлігія” і пастаўлены антырэлігійны спэктакль... Усе чырвонаармейцы будуць ахоплены масавай працай і, зразумела, ня пойдуць у царкву. Мы супрацьпастаўляем царкве — клюб, папоўскай лухце — разумную забаву”.

“Звязда” ў 1958 годзе піша: “З брашуры “Есть ли бог?” П.Павелкіна чытач даведаецца, чаму ў розных народаў узніклі розныя рэлігіі і розныя багі. У той час як белыя народы ўяўляюць свайго бога белым чалавекам, а д’ябла малююць чорным, каляровыя народы, напрыклад, чорныя, лічаць, што іх бог чорны, а д’ябла ўяўляюць белым. Гэта яскравы доказ таго, што не бог стварыў чалавека, а самі людзі стварылі сабе багоў па свайму ўзору і падабенству”.

У 1968 годзе “Вячэрні Мінск” паведамляе: “Грыфы”, “Алгарытмы”, “Дзяўчатак не бяром”, “Лясная палянка”, “Сінія гітары” — далёка не поўны пералік назваў самадзейных калектываў, якія прынялі ўдзел у першым гарадскім фестывалі электрагітарных аркестраў. Гэты агляд выканаўчага майстэрства сталічных электрагітарыстаў праходзіў у актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута. За перамогу на фестывалі “змагаліся” 12 эстрадных ансамбляў... Учора закончыўся гэты эксперыментальны музычны фестываль. Пераможцы адзначаны прэміямі аргкамітэта”.
XS
SM
MD
LG