Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хочацца спадзявацца, што суды справядлівыя


Belarus - Vox Populi Generic Icon, 05Dec2007
Belarus - Vox Populi Generic Icon, 05Dec2007

Ці справядлівыя суды ў Беларусі? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенцы.

Карэспандэнт: “Зараз мы пацікавімся ў аднаго адваката. Як вы думаеце: ці справядлівыя ў Беларусі суды?”

Спадар: “Па вялікім рахунку — справядлівыя, я так думаю”.

Карэспандэнт: “А што вас можа не задавальняць у судзе, якія моманты?”

Спадар: “Спаборнасьць працэсу яшчэ крышку слабаватая. Гэта новая зьява, яна яшчэ не атрымала разьвіцьця, як хацелася б”.

Карэспандэнт: “Як вы думаеце: наколькі ўплывае адвакат на ход працэсу?”

Спадар: “Гэта маё перакананьне, я думаю, што ён усё ж уплывае лепей, чым гэта было дзесяць гадоў таму”.

Малады спадар: “Вядома, не, нават казаць няма чаго: няма справядлівасьці. Я проста інфармацыю бяру з інтэрнэту”.

Карэспандэнт: “А якія вы прыклады можаце прывесьці, што вас асабліва ўразіла ці непрыемна зьдзівіла?”

Малады спадар: “Па-першае, суды, якія былі 25 сакавіка ў Менску за Дзень Волі. Проста суды праходзяць сьмешныя насамрэч”.

Спадар: “Напэўна, гэта залежыць ад таго, што чалавек зробіць і па якім артыкуле разглядаецца пытаньне. Ня ведаю, ушчыльную я не сутыкаўся, не даводзілася. Напэўна, таму ня ведаю”.

Спадарыня: “Хочацца спадзявацца, што суды справядлівыя, проста не сутыкаліся з гэтым, таму няма прыкладаў, каб даведацца — справядлівыя ці не”.

Спадар: “Дзякуй Богу, яшчэ не сутыкаўся з гэтым, але думаю, што ня надта справядлівыя. У мяне знаёмы ёсьць, яго сына практычна нізавошта пасадзілі на восем з паловай гадоў”.

Спадар: “Ніколі не трапляў у суд, але думаю, што ў Беларусі ён больш справядлівы, чымсьці ў Расеі. Я сем гадоў пражыў у Расеі. Магу дакладна сказаць: нашмат справядлівейшыя суды тут, чымсьці ў Расеі. Адназначна. Такога беззаконьня, як у Расеі, няма нідзе ў сьвеце. Таму, прыехаўшы ў Беларусь, я сябе адчуваю абароненым законам грамадзянінам, гэта маё адчуваньне”.

Сталы спадар (сьмяецца): “Вядома, не, несправядлівыя суды. Знаёмыя сутыкаліся і я сам. Было гэта даўно, несправядліва мяне пакаралі”.

Малады спадар: “Знаёмыя, якія сутыкаліся з судамі, кажуць, што там ня вельмі нармальна ставяцца да людзей. Рэдкі выпадак, калі апраўдваюць”.

Сталы спадар працягвае: “Усё ў нас купляецца, усё прадаецца, суды — тое ж самае. Мяне яшчэ расклалі на зямлі як злачынцу: на рукі, на ногі наступілі, нагой — на шыю, хоць нявінны быў, была самаабарона: таго адпусьцілі, а мяне забралі”.

Маладая спадарыня: “Суды не заўсёды справядлівыя”.

Малады спадар: “Я не магу сказаць — справядлівыя суды ці не, хутчэй за ўсё проста заканадаўства ў нас кульгае”.

Яго сяброўка: “Заканадаўства недастаткова разьвітае для таго, каб суды былі справядлівыя”.

Карэспандэнт: “А як вы думаеце: што трэба зрабіць, каб яны былі больш справядлівымі?”

Малады спадар: “Большую адкрытасьць менавіта судовых працэсаў, каб больш асьвятлялася ў прэсе сам парцэс суду. Тады будзе нармальна. А калі яно будзе такім закрытым, то яно й ня будзе справядлівым. Няма магчымасьці дапрацаваць яго, бо ніхто не абураецца, і няма прэцэдэнту, каб нешта выпраўляць”.

Яго сяброўка: “Я згодная, што гэта трэба зрабіць, каб была больш прадукцыйнай судовая сыстэма”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG