Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воранаўскім раёне затрымалі Борыс і Банцара


Старшыня не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс і рэдактар часопісу “Magazyn polski na uchodźstwie” Ігар Банцар знаходзіліся ў прыватным доме ў Радуні.


Па тэлефоне Ігар Банцар паведаміў, што ў прыватны дом прыйшлі памежнікі і міліцыянт і пачалі правяраць дакумэнты ў яго і Анжалікі Борыс. Мястэчка Радунь знаходзіцца ў памежнай зоне, і для ўезду туды патрабуецца спэцыяльны дазвол.

Са словаў Ігара Банцара, ні ён, ні Анжаліка Борыс, ні іх кіроўца такога дазволу ня мелі. Цяпер яны знаходзяцца ў пастарунку, на іх складаюць пратаколы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG