Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: “Беларуская Вясна” завяршылася паэтычным турнірам <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

  • Паўло Зубʼюк

Сёньня ў культурна-мастацкім цэнтры ”Підwall” пры Нацыянальным унівэрсытэце “Кіева-Магілянская Акадэмія” адбылася ўкраінска-беларуская літаратурная вечарына.


У яе межах была арганізаваная прэзэнтацыя новых кніг беларускіх літаратараў (У.Ахроменка, М.Клімковіч, Н.Бабіна, С.Квяткоўскі, С.Прылуцкі, Л.Асіпенка, К.Квяткоўска), а таксама ўкраінска-беларускі паэтычны слэм.

Слэм быў аформлены як баксэрскі турнір: у залі былі нацягнутыя абмежавальныя тросы, паміж якімі змагаліся ў паэтычнай упраўнасьці падзеленыя на пары ўкраінскія і беларускія маладыя паэты. У складзе беларускае каманды былі Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Сяржук Мядзьведзяў, Віталь Рыжкоў, а таксама трэнэр каманды – Андрэй Хадановіч. Паводле рашэньня перапоўненае глядацкае залі, перамагла каманда Беларусі.

Сёньняшняя літаратурная вечарына была апошняй падзеяй арганізаванага актывістамі ініцыятывы “Салідарнасьць” культурнага фэстывалю “Беларуская Вясна”, які адбываўся ва ўкраінскай сталіцы з 22 сакавіка.





XS
SM
MD
LG