Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турмы на вуліцы Акрэсьціна выйшла на волю пасьля 10 сутак арышту актывістка незарэгістраванага моладзевага руху “Джынс за свабоду” Паліна Кур’яновіч.


Дзяўчыну арыштавалі за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце каля расейскай амбасады 2-га красавіка. Яна нават не пасьпела разгарнуць расьцяжку, на якой было напісана: “Расеі – не, Эўропе – так!”, як яе затрымалі супрацоўнікі аховы, якія мелі пры сабе зброю, а таксама супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУС. На яе склалі пратакол, і Паліна трапіла ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Кур’яновіч: Я ня першы раз на Акрэсьціна, таму што я раней ужо атрымлівала 15 сутак. Гэтым разам было горш, таму што я сядзела не са сваімі. Але жанчыны былі вельмі мілыя і душэўныя - усе п'юць, усе сядзелі на Валадарцы, у Жодзіна... Даволі цікавыя былі зь імі размовы...

Актывісты, якія траплялі за краты спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка, кажуць, што жаночыя камэры на Акрэсьціна – самыя горшыя.

Паліну сустрэлі больш за 30 чалавек – ня толькі сябры руху “Джынс за свабоду”, але і актывісты “Маладога фронту”, а таксама незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва”, сябра якой Андрэя Кіма ў хуткім часе будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG