Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Эўрапарлямэнту камэнтуе “Свабодзе” правал ініцыятывы памяншэньня коштаў візаў для грамадзян Беларусі.

Латвійскі дэпутат Эўрапарлямэнту Альдзіс Кушкіс з групы Эўрапейскай народнай партыі падпісаўся пад дэклярацыяй аб памяншэньні кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў адным зь першых.
Спадар Кушкіс настроены аптымістычна адносна магчымасьці перагляду высокіх коштаў на шэнгенскія візы для беларусаў:
“Эўропа павінна быць зацікаўленай, каб як найбольш грамадзян Беларусі хацелі і маглі выехаць у Эўропу. І гэта ніяк не зьвязана з тым, якія кошты Беларусь трымае на свае візы для эўрапейцаў”.
На думку спадара Кушкіса, яшчэ ёсьць нейкі час для збору подпісаў сярод дэпутатаў Эўрапарлямэнту, але нічога страшнага не адбудзецца, калі гэтым разам ініцыятыву рэалізаваць ня ўдасца:
“Яшчэ ня ўсё страчана, гэта не апошняя бітва”.
XS
SM
MD
LG