Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатар пратэсту супраць хімзаводу асуджаны


Сяргей Абразоўскі

Сяргей Абразоўскі

Суд Пухавіцкага раёну пакараў жыхара пасёлку Дружны Сяргея Абразоўскага штрафам 1.400 тысяч рублёў. Яго зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу супраць будаўніцтва хімзаводу. Спадар Абразоўскі сябе вінаватым не прызнае і заяўляе, што будзе абскарджваць рашэньне.


Несанкцыянаваны мітынг жыхароў у пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну адбыўся 22 сакавіка. Актывісты ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу шматразова зьвярталіся да мясцовых уладаў па адпаведны дазвол, але яго не атрымалі.

Хімзавод плянуе будаваць расейская прыватная кампанія “Август-Бел”. Прадпрыемства будзе выпускаць некалькі відаў пэстыцыдаў, і спэцыялісты клясыфікуюць вытворчасьць паводле першай клясы небясьпекі. Супраць яго пратэстуюць жыхары пасёлкаў Дружны, Сьвіслач, Рудзенск, Дукора, а таксама іншых паселішчаў.

Актывісты ініцыятыўнай групы каля году вядуць перапіску з усімі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі пра мэтазгоднасьць гэтага будаўніцтва. Людзі ня вераць афіцыйным заявам пра бясьпечнасьць вытворчасьці і дамагаюцца правядзеньня незалежнай тэхналягічнай і экалягічнай экспэртызы, а таксама мясцовага рэфэрэндуму пра мэтазгоднасьць небясьпечнай вытворчасьці ў непасрэднай блізкасьці ад населеных пунктаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG