Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Камандзірам...была маладзенькая гімназістка Холмская”


Пра што пісалі беларускія газэты 11 красавіка ў розныя гады мінулага.


“Наша Ніва” ў 1908 годзе апавядае пра тое, што ў Менску раскрылі арганізацыю, якая шляхам падрыву турэмнае брамы плянавала наладзіць уцёкі асуджаных на катаргу: “Але турэмны стораж злавіў ліст аб гэтым, і ўсё дзела адкрылося. Камандзірам ўсей гэтай справы была маладзенькая гімназістка Холмская. Калі да яе прыйшла паліція, яна праз вакно уцякала на дах, але неяк звалілася с чацьвёртаго этажу і забілася на смерць”.

“Дзянніца” на гэтым тыдні 1918 году пад рубрыкай “З Беларусі” піша: “Беларускі нацыянальны камітэт запратэставаў перад немцамі супроць улучэньня Мінску і Вільны у польскае гасударства. У Мінску выходзіць на беларускум языку газэта “Беларуская Зямля”, якая злучыла у сабе “Вольную Беларусь” і віленскі “Гоман”. На расейскум выходзіць таяж “Беларуская Рада”. Апроч гэтых двух газэт польскія і беларускія чарнасотнікі выдаюць газэту “Бялорускі Шлях”.

* Са старонак “Зари Запада” ў 1928 годзе доктар Л.Гінзбург даводзіць: “Ні перад якой хваробаю няма такога пачуцьця сораму, як перад вэнэрычнымі хваробамі, найперш перад сіфілісам. Аднак сьмялей ідуць у прытоны распусты, чым потым — у сьціплыя дзьверы кабінэту лекара-вэнэроляга, якія моцна зачыняюцца. Сюды ідуць з апаскай, выбіраючы найбольш раньні час альбо найбольш вечаровы час. Уваходзяць з настаўленым каўняром і апушчаным нізка на вочы капелюшом... Найбольш гэта адбіваецца на катэгорыі сарамлівых”.

XS
SM
MD
LG