Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Генэральным консульстве Польшчы ў Горадні цяпер існуе асобны нумар тэлефона, па якім можна даведацца пра “карту паляка”. Апроч папераў, якія пацьвердзяць польскае паходжаньне, для яе атрыманьня неабходна засьведчыць веданьне польскай мовы, гісторыі, культуры.


Зьвесткі наконт таго, колькі людзей на цяперашні час падалі дакумэнты на “карту паляка”, можа паведаміць толькі сам Генэральны консул Адам Бернатовіч, сказалі нам. Але ён вельмі заняты, а на наступны дзень увогуле будзе адсутнічаць, зазначыла супрацоўніцтва консульства.

Сочыць за пытаньнем “карты паляка” і сам разьлічвае яе атрымаць гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які працуе для польскай “Газэты Выборчай”:

“550 зваротаў было ў першы дзень. Першымі атрымаюць людзі сталага ўзросту, заслужаныя асобы: вэтэраны Арміі Краёвай, Людовага Войска Польскага. Для людзей сталага ўзросту гэта вельмі важная справа — “карта паляка”, яны дастаткова эмацыйна падыходзяць да яе. Вось я размаўляў з вэтэранамі Арміі Краёвай, якія падалі дакумэнты на гэтую карту, яны сказалі: столькі гадоў казалі, што мы не палякі, і вось цяпер нас Польшча прызнала, яна пра нас памятае, для нас гэта вельмі важна. І, ведаеш, гэта са сьлязьмі у вачах казалася”.

Андрэй Пачобут кажа, што некаторыя старыя, якія марылі пра “карту паляка”, не дачакаўшыся яе, памёрлі. Сам ён не сьпяшаецца, а вось ягоны бацька дакумэнты ў консульства падаў.

Пачобут: “А моладзь, зразумела, спадзяецца на магчымасьць перш за ўсё атрымаць візу, якая дазволіць ёй езьдзіць у Польшчу. Гэта, мне падаецца, самае галоўнае для моладзі ў гэтай “карце”.

Якія прагнозы: колькі людзей могуць зьвярнуцца ў гэтай справе ў дыпляматычныя ўстановы Польшчы ў Беларусі?

Пачобут: “Колькасьць тых, хто атрымае “карту паляка”, зразумела, будзе меншай за колькасьць палякаў. Ня ўсім гэта патрэбна, ня ўсе пажадаюць паехаць у консульства, здаваць дакумэнты. Але мне цяжка сказаць, наколькі вялікай будзе актыўнасьць. Гэта цяжка прагназаваць, але я думаю, зацікаўленасьць ёсьць, гэта пацьвярджае тое, што практычна немагчыма датэлефанавацца ў Генэральнае консульства па пытаньнях “карты паляка”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG