Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета – 20 гадоў адкрыцьцю Курапатаў. 3 чэрвеня 1988 году Зянон Пазьняк і Яўген Шмыгалёў апублікавалі ў “ЛіМе” артыкул “Курапаты. Дарога сьмерці” пра месца масавых расстрэлаў НКВД у 1937–1941 гадах.


ВЫНІКІ ПЯТАГА ТУРУ

ВЫНІКІ ЧАЦЬВЕРТАГА ТУРУ


ВЫНІКІ ТРЭЦЯГА ТУРУ


ВЫНІКІ ДРУГОГА ТУРУ

ВЫНІКІ ПЕРШАГА ТУРУ

Вы зрабілі здымак на першым мітынгу ва ўрочышчы? Ваша камэра зафіксавала, як несьлі “Крыж пакутаў”? Вы здымалі, калі бульдозэры валілі курапацкія крыжы? Вы з фотаапаратам ішлі на Дзяды?

Дзяды-1989. Усталяваньне і асьвячэньне крыжа “Пакутнікам Беларусі” (з архіву З.Пазьняка)

Успомнім Курапаты разам.

Ахвяры Курапатаў (з архіву З.Пазьняка)

Грамадзкі рэдактар праекту – Зянон Пазьняк:

На Дзяды ў Курапатах, 1989
“Калі я думаю пра мінулы час, шмат якія падзеі здаюцца мне наканаваньнем лёсу – гэтак яны ўвайшлі ў маё жыцьцё, што сталі нібыта часткай натуры. І сярод гэтых падзеяў спачатку былі Курапаты. Відаць, трэба было, каб паднялася і аджыла справядлівасьць, і не павінна была забыцца нявінна пралітая кроў.

Які гэта моцны сымбаль – кроў – і якая магутная існасьць.

Нявінная кроў Ісуса Хрыста адрадзіла духоўна Эўропу. Нявінная кроў забітых у Курапатах абудзіла да змаганьня наш пакутлівы і літасьцівы, наш вялікі беларускі народ.

Фатаграфія часта можа сказаць і кажа больш, чым артыкул і самы аб'ёмны тэкст. Па-другое, фатаграфія – гэта дакумэнт часу, эпохі. Гэта асаблівая зьява. Чым далей існуе фатаграфія, тым шырэй яна раскрываецца. Фатаграфія – гэта імгненьне спыненага часу. Ніякае мастацтва не валодае такой якасьцю.

Дык вось, ад адкрыцьця Курапатаў мы адышлі на 20 гадоў, гэта ўжо гісторыя, і вельмі важна для нас мець дакумэнтальныя, гістарычныя сьведчаньні, якія адлюстраваныя ў фатаграфіях. Гэта ёсьць наша праўда, тое, чым жывуць і будуць жыць цэлыя пакаленьні.

Я б вызначыў 4 крытэры, па якіх можна было б ацэньваць фатаграфіі. Першы – гэта добрае дакумэнтальнае сьведчаньне сутнасьці зьявы, калі фатаздымак добра адлюстроўвае сутнасьць таго, што там адбылося, сутнасьць Курапатаў. Такія фатаграфіі ёсьць. Другая характарыстыка – гэта дакладная канстатацыя падзей, якія адбываліся ў Курапатах. Гэта могуць быць дэлегацыі, ускладаньне вянкоў, сьвечкі і гэтак далей. Гэта таксама частка Курапатаў. Трэцяя катэгорыя здымкаў – гэта партрэты і выявы людзей. Прывяду прыклад: здымак Васіля Ўладзімеравіча Быкава ў Курапатах – вельмі выразны партрэт. Шмат ёсьць людзей, якіх там здымалі – Янка Брыль і іншыя... І таксама нам варта сабраць гэта ў наш культурны мартыралёг. І чацьвёртая катэгорыя – гэта своеасаблівы пагляд. Маю на ўвазе нейкія эксклюзіўныя здымкі, нейкія дэталі, якія людзі здымалі, нейкія этуды, навеяныя Курапатамі.

Вось па такіх чатырох катэгорыях я б прапанаваў ацэньваць здымкі. Калі яны будуць сабраныя, то акрамя таго, што прызамі будуць адзначаныя аўтары, гэта будзе курапацкі фонд нашай культуры, нашага мартыралёгу, а значыцца, гэта пойдзе на карысьць нашай Беларусі".

Кожны тыдзень Зянон Пазьняк камэнтуе і выбірае найбольш цікавы і характэрны здымак. Пераможцы атрымаюць фотаапараты, кнігі Зянона Пазьняка, а таксама флэшкі і кнігі з сэрыі “Бібліятэка Свабоды”.

Старыя здымкі можна сасканаваць альбо даслаць па пошце.

п/с 111, Менск, 220005
Kurapaty88@yahoo.com


***

Ганна Соўсь. Мае Курапаты


Калі я паказала свайму бацьку фота старой маладэчанскай турмы ў кнізе Міхася Чарняўскага пра Расьціслава Лапіцкага, ягонай першай рэакцыяй было: “Пасьля вайны мы з маці сюды прыносілі перадачы бацьку”...
XS
SM
MD
LG