Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладу хвалююць узброеныя бізнэсоўцы


Міліцыянты загадалі, каб актывіст прадпрымальніцкага руху Віктар Крываль з Узды прадаў свае паляўнічыя стрэльбы.


Сёньня Віктара Крываля выклікалі ў міліцыю і запатрабавалі прынесьці дзьве паляўнічыя стрэльбы і дакумэнты на іх.

Дакумэнты на стрэльбы былі ў парадку. Аднак міліцыянты загадалі, каб спадар Крываль цягам месяцу прадаў стрэльбы, іначай яго прыцягнуць да адказнасьці.

Міліцыянты з Узьдзенскага адзьдзяленьня міліцыі патлумачылі, што паводле закону, спадар Крываль пазбаўляецца права мець гэтую “зброю”. Яны гэта патлумачылі тым, што актывіст двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці, меў спагнаньні, пасягаў на грамадзкі парадак і правасудзьдзе.

18-га лютага Віктар Крываль быў асуджаны на 15 сутак арышту нібыта за тое, што раздаваў улёткі зь інфармацыяй аб мітынгу прадпрымальнікаў. Прадпрымальнік абвясьціў галадоўку, пратэстуючы супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG