Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пензенскія пустэльнікі хутка будуць дома


Упраўленьне Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі па Пензенскай вобласьці рыхтуе дакумэнты па адпраўцы дадому Пензенскіх пустэльнікаў.

Намесьнік начальніка Упраўленьня Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі Ўрадзімер Юдзін заявіў агенцтву РИА Новости:

“УФМС ужо атрымала копіі дакумэнтаў грамадзянаў Беларусі. Чакаем, што сёньня-заўтра ад дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Беларусі да нас прыйдуць усе афіцыйна завераныя дакумэнты, неабходныя для адпраўкі людзей дадому”, – сказаў Юдзін. Ён пацьвердзіў, што чацьвёра грамадзянаў Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца ў Пячоры.

“Плянуецца, што прадстаўнікі беларускага боку прыедуць у Пензенскую вобласьць, каб дапамагчы суайчыньнікам вярнуцца дадому,” – сказаў У.Юдзін.
XS
SM
MD
LG