Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нам патрэбны сем гучнагаварыцеляў. Па аднаму на кожны рэгіён”


Пра што пісалі беларускія газэты 10 красавіка ў розныя гады мінулага.


“ЛіМ” на гэтым тыдні 1938 году піша пра зборнік “Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні”: “У трэцім раздзеле прадстаўлены песні “рэкруцкія” і прыгонныя, якія для совецкага народа назаўсёды канулі ў мінулае. Гэты раздзел удала адкрыт песняй “А там за Сулою” (з “Пісьма беларускага народа вялікаму Сталіну”), якая звязвае праклятае мінулае беларускага народа з лёсам працоўных Заходняй Беларусі, прыгнечаных фашысцкай Польшчай”.

Той жа “ЛіМ” у 1948 годзе друкуе даклад М.Кацара на ІІ зьезьдзе Саюзу савецкіх мастакоў БССР. У прыватнасьці, пра карціну А.Волкава “Разгром нямецкіх груп пад Мінскам” ён гаворыць: “На пярэднім плане гэтай карціны паказана нямецкая пазіцыя, дзе немцы, не гледзячы на вялікія страты, стойка адбіваюць атакі Совецкай Арміі. “А дзе-ж Совецкая Армія?” — пытае глядач. І толькі пасля ўважлівага разглядання можна заўважыць у глыбіні карціны маленькіх чалавечкаў, якія павінны прадстаўляць, паводле думкі аўтара, байцоў гераічнай Совецкай Арміі”.

“Имя” ў 1998 годзе пад рубрыкай “Чуткі” паведамляе: “Кажуць, што падчас апошняга выезду ў Эўропу для сустрэчаў з сусьветнай грамадзкасьцю Сямён Шарэцкі на пытаньне жаласьлівых эўрапейцаў “чым дапамагчы барацьбе за дэмакратыю?” пераканана адказаў: “Нам патрэбны сем гучнагаварыцеляў. Па адным на кожны рэгіён”. І паскардзіўся, што дзеля правядзеньня паседжаньня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету яму хутка давядзецца прадаць пінжак, потым — штаны, а пасьля — засіліцца”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG