Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Беларусі ў ЗША працуе ў звычайным рэжыме


Ці працуе кансулят амбасады Беларусі ў ЗША, ці выдаюць беларускія візы амэрыканцам? Наша карэспандэнтка зьвязалася з супрацоўніцай амбасады Беларусі ў Вашынгтоне.

“Мы працуем. Амбасада Рэспублікі Беларусі ў Злучаных Штатах у адносінах візавых пытаньняў працуе ў звычайным рэжыме і ніколі не спыняла прыём дакумэнтаў для афармленьня візаў замежным грамадзянам. Звычайная віза робіцца за 5 працоўных дзён, тэрміновая — за 3 дні. Усё як заўсёды. Звычайны працоўны рэжым”.

Карэспандэнтка: “І не спыняла сваю працу амбасада ў выдачы візаў у гэты час?”

“Не было такога, каб мы не прымалі дакумэнты”.

Карэспандэнтка: “А ці ёсьць праблема трапіць у амбасаду, ці ёсьць чэргі?”

“У нас такіх праблем няма. Па-першае, не такая вялікая колькасьць амэрыканскіх грамадзянаў жадае атрымаць візу, мы ўсе заявы разглядаем. У асноўным мы працуем зь беларускімі грамадзянамі, якія афармляюць дакумэнты для сябе. А зь візамі праблем няма”.

XS
SM
MD
LG