Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Памятнік, які меў беларускі надпіс, некаму не падабаўся”


Пра што пісалі беларускія газэты 7 красавіка ў розныя гады мінулага.


На старонках “Вольнай Беларусі” ў 1918 годзе нехта Н.Чарноцкі адзначае: “Я за тое шаную беларусаў, што яны на кроў ні ласы. Можа яны за тое беларусамі называюцца, малую славу на сьвеці маюць, што за ўсе векі іх жыцьця рукі у іх былі ні такія чырвоныя ад пралітай людзкой крыві, як у другіх народаў. Такі быў да гэтай пары лад на сьвеці, што той народ больш славы меу, каторы больш чужога дабра загроб ды крыві праліў. Так было! Але ж, як гэтая праклятая ды разам блогаславенная вайна кончыцца, так далей ні будзе!”

* “Красноармейская правда” ў 1928 годзе паведамляе аб рашэньні бюро ЦК КПБ(б): “Пасьля канчатковага пераводу на нацыянальнае становішча 2 дывізіі, бюро ЦК вырашыла перавесьці яшчэ адну дывізію. Перавод гэтай дывізіі павінен адбывацца паводле строга прадуманага пляну, у якім трэба прадугледзець... павелічэньне нараду штогадовага папаўненьня гэтай дывізіі кампалітскладам, які ведае беларускую мову, ліквідацыю няграматнасьці з шараговым складам на беларускай мове, перавод большай часткі парткамсамольскай работы на беларускую мову”.

“Беларускі фронт” у 1938 годзе піша пра гісторыю вакол помніка Цётцы: “Аказваецца, што памятнік, які меў беларускі напіс, некаму не падабаўся. Каму — трудна згадаць, — можа старасьце, можа паліцыянту, каморніку, войту — і ў рэзультаце прышла ў гміну папера ад шчучынскага старасты: памятнік у працягу трох дзён павінен быць зьнесены. Гэтакую апінію выдаў кансэрватарскі ўрад, бо быццам памятнік не эстэтычны...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG