Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінцы моляцца за Беларусь


На працягу апошняга тыдня ва ўкраінскіх Эвангельскіх цэрквах прайшлі богаслужбы, у часе якіх вернікі маліліся за Беларусь.

Ініцыяваў акцыю прапаведнік з Польшчы Яраслаў Лукасік, які летась быў дэпартаваны зь Беларусі.

У цэнтры ўвагі ўкраінскага Хрысьціянскага руху аказалася сытуацыя са свабодай веравызнаньня ў Беларусі, а таксама з царквой “Новае Жыцьцё” і яе пастарам Вячаславам Ганчарэнкам, – паведамляе прэсавая служба аргкамітэта па стварэньні “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”.

Акрамя таго, эпіскапы ўкраінскіх пратэстанцкіх канфэсіяў, што ўваходзяць ва Украінскую міжцаркоўную раду, прынялі адкрыты зварот у падтрымку беларускіх хрысьціянаў. Эпіскапы 15 дэнамінацый падпісалі адкрыты ліст, у якім адзначаюць: “Мы заяўляем пра сваё абурэньне падобнымі дзеяньнямі беларускіх дзяржаўных органаў, якія рэпрэсуюць веруючых людзей толькі за тое, што яны маюць адвагу абараняць свае правы”.

Гэты зварот будзе дасланы ў шэраг дзяржаўных інстанцый Беларусі.
XS
SM
MD
LG