Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон лічыць "незаконным і неапраўданым" патрабаваньне Беларусі аб далейшым скарачэньні штату амэрыканскага пасольства ў Менску.


Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі паведаміў, што Вашынгтон будзе працягваць абмяркоўваць гэтае пытаньне зь Беларусьсю, але ня ведае пра ніякія пляны скарачэньня штату пасольства.

Як вядома, Беларусь заклікала скараціць колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады пасьля таго, як ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаніі "Белнафтахім" з прычыны парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. ЗША ўжо адклікалі свайго пасла зь Менску і скарацілі штат пасольства з 27 да 17 чалавек, як таго патрабаваў беларускі бок.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG