Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта заявіў камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Ігар Азаронак.


Паводле генэрала, элемэнты супрацьракетнай абароны ЗША ў Чэхіі і Польшчы накіраваныя на папярэджаньне нападу з выкарыстаньнем балістычных ракет, якіх у Беларусі няма.

Адзінае, што турбуе генэрала, гэта “нагнятаньне вайскова-палітычнай абстаноўкі” за межамі Беларусі. Пры гэтым генэрал Азаронак выказаў заклапочанасьць магчымасьцю далучэньня Украіны да НАТО.

“Гэта пацьвярджае думку, што Беларусь павінна рабіць узмоцненыя захады, каб падтрымліваць боегатоўнасьць сваіх Узброеных сіл”, — заявіў камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Ігар Азаронак.

XS
SM
MD
LG