Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жалезьнічэнка застанецца ў войску і без прысягі


Зьміцер Жалезьнічэнка

Зьміцер Жалезьнічэнка

Зьміцер Жалезьнічэнка, якога адлічылі з Гомельскага ўнівэрсытэту пасьля таго, як стала вядома пра ягоны ўдзел у апазыцыйным руху, працягвае службу ў войску і па-ранейшаму адмаўляецца прымаць вайсковую прысягу.


Як служыць цяпер шараговец Жалезьнічэнка?

“Я да яго паехала. Усе сядзяць, напрыклад з бацькамі, спакойна. А яму загадана
У яго зусім няма тэлефона. Яму гэта забараняюць.
адзначацца праз кожныя паўгадзіны. Нібыта за гэты час ён можа ўцячы ці што ганебнае ўчыніць. Прызначаюць яго на дзяжурства — скрабуць суткамі. Праблема цяпер з дастаўкай лістоў. На штэмпэлі пазначана, напрыклад, 14 чысло, а дастаўляюць толькі 25-га”.

Са словаў Алы Жалезьнічэнкі, камандзір вайсковай часткі ў Жлобіне падпалкоўнік Войшаль загадаў, каб Зьміцер увогуле ня меў мабільніка:

“Цяпер у яго зусім няма тэлефона. Яму гэта забараняюць. Аніякага няма”.

Далей пра службу Зьмітра Жалезьнічэнкі гутарым з палкоўнікам Вячаславам Раменьчыкам зь Міністэрства абароны. Афіцэр кажа:
Служыць у адпаведнасьці з законам

“Ён служыць у адпаведнасьці з законам аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”.

На пытаньне: “Як доўга Зьміцер можа заставацца ў войску, калі ён так настойліва і пераканана адмаўляецца прыняць прысягу?” — палкоўнік Раменьчык тлумачыць наступнае:

“Гэта ўносіць пэўныя абмежаваньні ў выкананьні ім службовых абавязкаў. Вось і ўсё. Такое цяпер рэглямэнтуецца законам аб вайсковай службе”.

На думку палкоўніка Раменьчыка, Зьміцер Жалезьнічэнка застанецца ў войску на ўвесь тэрмін, нават калі так і ня прыме прысягі.

Над сытуацыяй разважае падпалкоўнік запасу, палітык Мікалай Статкевіч:

“Беларускае войска не ўпершыню выкарыстоўваецца, каб перашкодзіць дэмакратычным актывістам займацца грамадзкай дзейнасьцю. Я магу прывесьці прыклад, як Іван Салановіч, наш магілёўскі калега, па просьбе КДБ (была такая інфармацыя) служыў у Гародні паўтара гады. І ўвесь гэты час ён быў выключаны цалкам з грамадзкага жыцьця”.


10 красавіка Гомельскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Зьмітра Жалезьнічэнкі на яго адлічэньне з Гомельскага ўнівэрсытэту. Раней суд Цэнтральнага раёну Гомеля адхіліў такую скаргу, матывуючы сваё рашэньне тым, што кіраўніцтва ўнівэрсытэту дзейнічала ў адпаведнасьці з унутранымі правіламі.


Зьміцер Жалезьнічэнка — сябра партыі БНФ. Да сьнежня мінулага году ён вучыўся на матэматычным факультэце. 25 студзеня юнака тэрмінова прызвалі ў войска. На знак пратэсту ён адмовіўся прыняць прысягу.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG