Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі пікету трымалі фотапартрэты Аляксандра Казуліна, Зьмітра Дашкевіча, Віктара Калея і іншых актывістаў апазыцыі.



Пракамэнтаваў падзею яе ўдзельнік, старшыня аргкамітэту кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў:

“Мы імкнуліся давесьці да беларускіх дыпляматаў у Літве, а таксама да насельніцтва Вільні і яе гасьцей, што ўлада Беларусі жорстка перасьледуе сваіх грамадзянаў за іх палітычныя перакананьні. Акцыю ладзілі ўдзельнікі прадпрымальніцкага руху і моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Усіх нас было 20 чалавек, але ў пікеце, паводле літоўскага заканадаўства, могуць знаходзіцца толькі 9. Таму мы зьмянялі адзін аднаго”.

Спадар Гарбачоў паведаміў, што супрацоўнікі беларускай амбасады не пажадалі выйсьці да ўдзельнікаў пікету.

“Усе яны назіралі за пікетам з-за шыбаў”, — удакладніў ён.

XS
SM
MD
LG