Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывістку моладзевага руху “Джынс за свабоду” Паліну Кур’яновіч у судзе Цэнтральнага раёну Менску арыштавалі на 10 сутак. Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ўчора каля будынку расейскай амбасады.


Паліну Кур’яновіч прывезьлі ў суд яшчэ да пачатку працоўнага дня. А 9 раніцы судзьдзя ўжо зачытаў пастанову — 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Нагадаем: 2 красавіка насупраць будынка расейскай амбасады супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паліну Кур’яновіч разам зь непаўналетняй Палінай Дзьякавай. Дзяўчаты спрабавалі разгарнуць расьцяжку: “Расеі —Не, Эўропе — Так!” Яшчэ некалькі іх сяброў пару хвілінаў пратрымалі бел-чырвона-белы сьцяг.

Гаворыць Тацяна Цішкевіч, адна з удзельніц пікету:

“Я лічу, што Паліну наўмысна асудзілі да нашага прыходу, каб мы нічога не пасьпелі ёй перадаць”.

Тым часам у турме на вуліцы Акрэсьціна працягваюць знаходзіцца больш за два дзясяткі апазыцыянэраў.

2 красавіка ля амбасады Расеі зь дзесятак моладзевых актывістаў зь бел-чырвона-белым сьцягам і расьцяжкай “Расеі – не, Эўропе – так” хацелі правесьці пікет.

Такім чанам удзельнікі акцыі хацелі адзначыць сьвята Дзень яднаньня беларускага і расейскага народу.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG