Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За два першыя месяцы году ўзровень інфляцыі ў Беларусі склаў 3,2% – амаль палову ад заплянаванага на ўвесь год. У Міністэрстве эканомікі і Савеце Міністраў ляжыць шмат просьбаў аб пераглядзе цэнавай і тарыфнай палітыкі ў асобных галінах эканомікі. Кіраўніцтва Міністэрства эканомікі абяцае падыйсьці да ўсіх просьбаў аб падвышэньні коштаў “узважана і цьвёрда”.


З просьбамі аб падвышэньні коштаў зьвярнуліся Мінсувязі, Мінэнэрга, Міністэрства транспарту, Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Іх асноўны аргумэнт – цягам году энэргарэсурсы будуць даражэць. Супрацоўніца Міністэрства эканомікі запэўніла, што ўсе заяўкі будуць разгледжаныя ў вызначаным парадку:

Урад хоча перакласьці праблему на дырэктарат
“Ёсьць пастанова Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 1999 года №43 “Аб зацьвярджэньні палажэньня аб парадку фармаваньня цэн і тарыфаў”.

На думку эканаміста Аляксандра Чубрыка, часткова просьбы Міністэрстваў будуць задаволеныя, але ў акрэсьленых межах:

Калі пачынаюць істотна расьці цэны, то даволі хутка ўтрымліваць зафіксаваны валютны курс
“Прыкладна будуць спрабаваць выйсьці на інфляцыю, такую самую, як была ў мінулым годзе – 12% на канец году. Больш хуткі рост цэнаў ня толькі непажаданы і непрыймальны для насельніцтва, а з пункту гледжаньня ўтрыманьня стабільнасьці на валютным рынку. Калі пачынаюць істотна расьці цэны, то даволі хутка ўтрымліваць зафіксаваны валютны курс. Гэта галоўная праблема, таму цяжка чакаць, што інфляцыя будзе значна перавышаць мінулагодні ўзровень”.

Эканаміст Леанід Заіка выказаў такое меркаваньне:

“Што тычыцца пазыцыі беларускага ўраду, ён у большай ступені гатовы пайсьці на тое, каб цэны захаваць, каб не выклікаць сацыяльны пратэст. Але разьлічваючы на зьніжэньне прыбытку прадпрыемстваў. Урэшце няхай дырэктары трымаюць справаздачу, то бок урад хоча перакласьці праблему на дырэктарат”.

Міністар эканомікі Мікалай Зайчанка ў інтэрвію газэце “Рэспубліка” заявіў, што “калі прыняць усе прапановы Міністэрстваў і ведамстваў, то ўзровень інфляцыі складзе не 8%, а 16 – 20%, таму падыход Мінэканомікі будзе вельмі ўзважаным і цьвёрдым”. І паабяцаў, што ўрад ня пойдзе на павышэньне цэн і тарыфаў у разы.

У той жа час Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня просіць падвысіць закупачныя цэны на прадукцыю расьлінаводзтва як мінімум на 50% (але лепш удвая) з аргумэнтацыяй, што зараз яны ў паўтара – два разы ніжэйшыя за расейскія.

Мы б сталі завазіць тысячамі тон кумпячкі з Францыі па 62 цэнты за кіляграм
Эканаміст Леанід Заіка кажа, што на месцы кіраўніка ўраду дазволіў бы павышаць цэны, але адначасова адмяніў бы ўсе абмежаваньні па імпарту прадуктаў:

“Мы б сталі завозіць тысячамі тон кумпячкі з Францыі па 62 цэнты за кіляграм. Уяўляеце, па паўтары тысячы рублёў за курыцу, а?! І ўсе нашы аграрнікі пасьля гэтага пайшлі б на вуліцу беспрацоўнымі. Праблема вырашаецца проста: калі няма канкурэнцыі, калі на ўнутраным рынку няма зьнешніх імпарцёраў, тады і ідуць да ўраду ў паход за падвышэньне коштаў”.

Міхал Залескі на ўсе запэўніваньні Міністэрства эканомікі стрымаць інфляцыю і на ўзважаны і цьвёрды падыход да падвышэньня цэнаў адрэагаваў так:

“Наша эканоміка – дзяржаўная эканоміка, яна ў многім застаецца савецкай. І зараз неэфэктыўнай сыстэме (не асобным прадпрыемствам, а сыстэме) бракуе грошай. І яны просяць ў разьмеркавальніка: “Дай грошай!” А ён кажа: “Я буду строгі, але справядлівы”. Тут усё выглядае настолькі па-савецку, што аж сьляза накатвае...”

Рэкорд па інфляцыі паставіла эканоміка Зымбабвэ: Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне краіны паведаміла, што ў мінулым месяцы інфляцыя перавысіла 100 тысяч працэнтаў у месяц. У суботу ў Зімбабвэ адбыліся прэзыдэнцкія выбары, вынікі якіх пакуль невядомыя, але якія могуць закончыць амаль 30-гадовае аўтарытарнае кіраваньне прэзыдэнта Робэрта Мугабэ. З прычыны правадзімай ім эканамічнай палітыкі Зімбабвэ -- былая брытанская калёнія Паўднёвай Радэзіяй, якая лічылася адной з найбагацейшых афрыканскіх краін -- апынулася ў глыбокім эканамічным крызысе. Акрамя неверагодна высокай інфляцыі, беспрацоў’е у Зімбабвэ перавысіла 80%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG