Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску апэлявалі да Расеі пад сьцягамі "Грамады" <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


С.Скрабец з тыбэцкім сьцягам

С.Скрабец з тыбэцкім сьцягам

Увечары ў Менску ў парку Дружбы народаў адбыліся мітынг і канцэрт салідарнасьці з палітзьняволенымі.


Заяўнікамі акцыі выступілі палітыкі Сяргей і Аляксандар Скрабцы і Валер Фралоў. На акцыі пабываў наш карэспандэнт.

Карэспандэнт
: У парку шмат моладзі, сьцягоў БСДП (Грамада), бел-чырвона-белых. Сяргей Скрабец прыйшоў на акцыю са сьцягам свабоднага Тыбэту. На пачатку мітынгу, які ўжо адбыўся, зьмянілася афармленьне акцыі: міліцыянты загадалі згарнуць расьцяжкі "Свабоду Казуліну!" і "Расея, дай адпачыць ад Лукашэнкі", бо яны, маўляў, не адпавядалі зьместу замоўленай акцыі. Таксама яны загадалі згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі. Аднак арганізатары згарнулі толькі расьцяжкі, а сьцягі пакінулі.

Мітынг пачаў Сяргей Скрабец. Ён выступіў за свабоду палітвязьняў у Беларусі, запатрабаваў свабоды для Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і ўсіх палітзьняволеных. Потым узяў слова генэрал Фралоў, які казаў, што толькі з Расеяй Беларусь дасягне дабрабыту, а народ будзе менш ужываць алькаголю.

Потым выступіў сябра Партыі камуністаў генэрал Бокаў, ягоны выступ быў напоўнены настальгіяй па СССР. Пасьля яго ўзяў слова сябар БСДП (Грамада) Алесь Стральцоў – ён заклікаў Расею спыніць практыку палітычных "пасадак" у Беларусі, спыніць падаўленьне свабоды, каб у Расеі як у хаўрусьніка не ўзьнікала праблем, бо Беларусь прызнаюць ва ўсім сьвеце як дыктатуру. Паводле Алеся Стральцова, Беларусь хоча быць з Расеяй, але ў складзе Эўразьвязу.


Пасьля таго, як зь мітынгу сышлі сябры ПКБ, расейскія сьцягі зьніклі – на канцэрт засталося болей за сотню чалавек, пераважна моладзі. Выступаў гурт "Мутнае вока".














Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG