Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Кучынскі: “Магчыма, нам прыйдзецца ўмацоўваць мяжу з Украінай”


Як да магчымага ўваходу Грузіі і Украіны ў блёк НАТО ставяцца афіцыйныя беларускія палітыкі?


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Кучынскі, які ўжо 18 гадоў працуе ў парлямэнце, цьвердзіць: захады з боку кіраўніцтва Ўкраіны непасрэдна будуць тычыцца і Беларусі:

“У нас на сёньняшні дзень існуе больш спрошчаны варыянт дзяржаўнай мяжы з Украінай. А ў выпадку, калі Ўкраіна далучыцца да НАТО, мы вымушаныя будзем зрабіць там такую ж мяжу, як з краінамі Эўразьвязу.

Але ня гэта самае прыкрае. Робіцца спроба парушыць той балянс сілаў, які склаўся на постсавецкай прасторы. Пасьля распаду СССР, пасьля зьнікненьня Варшаўскай дамовы казаць пра нейкую непасрэдную пагрозу НАТО з боку Расеі не даводзіцца”.


XS
SM
MD
LG