Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзіць віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча будзе судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менска Уладзімер Аўдзеенка, дзень пачатку працэсу яшчэ не прызначаны, паведаміла “Свабодзе” адвакат Вера Страмкоўская.


Нагадаем, Сяргей Парсюкевіча абвінавачваюць ў гвалце супроць ахоўніка турмы Аляксандра Дулуба. Паводле міліцыянта, Парсюкевіч зьбіў яго, калі адбываў адміністрацыйны арышт пасьля мітынгу прадпрымальнікаў у студзені. Прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч заяўляе, што насамрэч гэта яго зьбілі, а справу ў міліцыі сфальшавалі, каб пазьбегнуць за гэта адказнасьці.

Ад 4-га сакавіка Сяргей Прасюкевіч знаходзіцца пад вартай. Актывісту прадпрымальніцкага руху пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Беларуская апазыцыя, праваабаронцы і шмат хто ў сьвеце лічаць справу Парсюкевіча палітычна матываванай і патрабуюць яе спыненьня.


XS
SM
MD
LG