Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі эўрадэпутатаў за зьніжэньне кошту Шэнгенскіх візаў?


Кампанія за зьніжэньне кошту Шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі працягваецца. Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміла з Брусэлю прадстаўніца Офісу за дэмакратычную Беларусь Вольга Стужынская:


“Пад Дэклярацыяй №12, якая прапануе зьнізіць кошт візаў, ужо сабрана 118 подпісаў дэпутатаў Эўрапарлямэнту. Найбольш ахвотна адгукаюцца парлямэнтары з так званых новых краінаў, якія нядаўна далучыліся да Эўразьвязу. І наадварот, цяжка атрымаць подпіс дэпутатаў з так званых старых краінаў. Калі подпісаў будзе больш за 391, дык, паводле працэдуры, дэклярацыю накіруюць для разгляду ў Раду Эўразьвязу і Эўракамісію”.

У часе інфармацыйнай кампаніі сярод дэпутатаў распаўсюджваліся ўлёткі з заклікам падпісаць Дэклярацыю № 12, у будынку Эўрапарлямэнту былі таксама разьмешчаны распрацаваныя намі плякаты з прапановай падтрымаць ініцыятыву. Збор подпісаў будзе ажыцьцяўляцца падчас яшчэ дзьвюх сэсіяў Эўрапарлямэнту. Акрамя таго, кожнаму дэпутату будзе накіраваны ліст з просьбай падпісаць дэклярацыю. Плянуецца таксама ажыцьцявіць кампанію “ад
дзьвярэй да дзьвярэй”.

Згаданую кампанію пачалі зь ініцыятывы дэпутатаў Эўрапарлямэнту Генавэфы Грабоўскай (Польшча), Юстаса Палецкіса (Літва) і Ханэса Свобады (Аўстрыя).


XS
SM
MD
LG