Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: А.Фёдараву – 5 гадоў узмоцненага рэжыму


Аляксандар Фёдараў

Аляксандар Фёдараў

Сёньня судзьдзя Шклоўскага райсуду Аляксандар Тараканаў агучыў вырак у крымінальнай справе майстра кацельных тутэйшага ЖКГ Аляксандра Фёдарава. За злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі і прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці ён асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня ў турме ўзмоцненага рэжыму.


Маёмасьць асуджанага падлягае канфіскацыі. Ён мусіць вярнуць дзяржаве 15 мільёнаў 342 тысячы 600 рублёў. Акрамя таго, Аляксандар Фёдараў пазбаўлены права на працягу пяці гадоў займаць кіруючыя пасады.

Прысуд можа быць абскарджаны ў судзе вышэйшай інстанцыі на працягу 10 дзён.

Аляксандар Фёдараў – кіраўнік шклоўскай суполкі БНФ, актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, яго арыштоўвалі па загаду пракурора раёну, але хутка вызвалілі.

Учора ў судзе Аляксандар Фёдараў выступіў з апошнім словам. Ён заявіў, што ўжо 9 месяцаў знаходзіцца пад вартай.

“У мяне ёсьць сям’я, дзеці, састарэлая маці – я адзінае іх апірышча”, – сказаў Аляксандар Фёдараў.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў эфіры Радыё Свабода
XS
SM
MD
LG