Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дзе шукаць сапраўднае студэнцкае жыцьцё”


Агляд незалежнага друку.


Тэма нумару газэты “Наша слова” – 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і сьвяткаваньне юбілею БНР. У артыкуле “Не любімы дзень народзінаў” альбо “Чаму дзяржава ня любіць свой дзень народзінаў” гаворыцца: “У кожнага чалавека адзіны рэальны дзень народзінаў і ў кожнай дзяржавы таксама. Калі была абвешчана незалежнасьць беларускай дзяржавы 25 сакавіка 1918 году, то ці прызнае хто гэта ці не – нічога не мяняецца. Гэта рэальны дзень нараджэньня нашай дзяржавы перад Богам і прыродай. А ссоўваць яго на карысьць тых ці іншых палітычных амбіцыяў, справа абсалютна марная”.

Галоўны рэдактар гэтага артыкула не прыняў, а таму друкуем мы
Яшчэ адзін з артыкулаў “Нашай Нівы” называецца “Кіраўнічыя ворганы БНР”. Гаворыць рэдактар Станіслаў Суднік:

“Гэта артыкул Сымона Барыса (гэта адзін з рэдактараў “Беларускага гістарычнага часопіса”). Галоўны рэдактар гэтага артыкула не прыняў, а таму друкуем мы. Тут расьпісана пра ўсе восем урадаў БНР, пададзеныя зьвесткі пра старшыняў, усіх міністраў унутраных спраў БНР і гэтак далей”.

Незалежная студэнцкая газэта “Дзедзіч” зь Берасьця бальшыню матэрыялаў сьвежага нумару таксама прысьвячае 90-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. У публікацыях падаецца гісторыя стварэньня БНР, а таксама гісторыя ўраду ў выгнаньні.

Некалькі публікацыяў “Дзедзіча” прысьвечаны непасрэдна сучаснаму студэнцтву, а таксама гісторыі беларускага студэнцкага руху. Адзін зь іх называецца “Дзе шукаць сапраўднае студэнцкае жыцьцё”, Паведамляе рэдактар газэты Павал Белавус:

“Аўтарка Стэфанія Малюта выказвае меркаваньне, што бальшыня студэнтаў сёньня сапраўднага студэнцкага жыцьця не адчувае. І прыводзіць параўнаньне, што няма таго, што было пры Кастусю Каліноўскім ці Адаме Міцкевічу. Калі існавалі розныя студэнцкія суполкі, якія рабілі тое, што ўплывала на лёс краіны”.

«Комсомольская правда в Белоруссии» ў сёньняшнім нумары друкуе матэрыял “Як у Беларусі зачыняюць прадпрымальніцтва”. На прыкладзе ўласнага карэспандэнта газэта расказвае, як можна распачаць прыватную справу і наколькі складана ліквідаваць рэгістрацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG