Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы напалі на сядзібу БНФ<img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Невядомыя разьбілі вокны сядзібы БНФ, што на праспэкце Машэрава ў Менску (былая Варвашэні), дзьверы і сьцены запэцкалі чорнай фарбай.


Вандалы пакінулі сымболіку незарэгістраванай НБП (так званых нацболаў). Выпадак здарыўся ў ноч на суботу, міліцыя ўжо пабывала на месцы паводле выкліку ЖЭСу, вокны якога былі таксама пабітыя.

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заявіў “Свабодзе”, што ён “не верыць у тое, што гэта зрабілі якія-небудзь нацболы”:

“Гэта зрабілі вучні спэцыяльных навучальных установаў, за якімі стаяць сілы, якім не падабаецца курс апазыцыі на эўрапейскую будучыню Беларусі”.























Гэта ня першы выпадак вандалізму ў гэтым месцы. Летась у сядзібу БНФ двойчы выклікалі супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з актамі вандалізму, а пазалетась выклікалі групу сапёраў, калі нехта падкінуў муляж гранаты. Дагэтуль вандалаў не знаходзілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG