Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: Гандлёвы дом альбо міні-рынак?


У Горадні зацягнулася канфліктная сытуацыя, у якую ўцягнуты прадпрымальнікі і жыхары двух шматкватэрных дамоў. Гандлёвы дом “Няміга-Фаварыт” (гарадзенская філія) жадае зьліквідаваць міні-рынак “Фарты”, што стаіць побач, каб пашырыць свой будынак. Гарадзкія ўлады падтрымліваюць гэты плян.


Прадпрымальнікі з “Фартоў” зьвярталіся ў гарвыканкам. Ім сказалі, што прадаставяць месцы на іншых рынках гораду, хаця чыноўнікі адначасова гавораць, што міні-рынкі сябе аджылі. Дарэчы, у “Фартах” дагэтуль было каля ста працоўных месцаў. У цяперашняй сытуацыі самае горшае — невядомы заўтрашні лёс, вось што сказаў пра гэта адзін з прадпрымальнікаў рынку у Фартах.

Адміністрацыя гаворыць, што мы будзем працаваць, проста, можа, каб мы не шумелі
Спадар: “Нам пакуль яшчэ ніхто нічога не прапаноўвае. Адміністрацыя гаворыць, што мы будзем працаваць, проста, можа, каб мы не шумелі. Інфармацыя ў нас толькі з друку і ўсё. А іншай інфармацыі нам ніхто не прадастаўляе”.

Адміністрацыя гандлёвага дому “Няміга-Фаварыт” кажа, што ў дольным паверсе будзе прадавацца гародніна, і людзі з рынку змогуць атрымаць там працу.

Карэспандэнт: “А ў вас там ніякага прафсаюзу няма?”

Спадар: “Тут уступалі ў нейкі прафсаюз, ён прыватны, толькі грошы сабралі, але ніякіх зрухаў, нічога ён нам не дапамог, нічога ня вырашыў. Потым сталі гаварыць, што трэба наноў здаваць. А тут усе сказалі: навошта грошы плаціць, калі ніякай аддачы няма?”

Ваяваць супраць пашырэньня гандлёвага дому ўзяліся жыхары двух суседніх дамоў, яны лічаць, што новы будынак і аўтастаянка пагоршаць іхнія ўмовы жыцьця. Зноў жа: людзі абураюцца тым, што ня маюць зусім канкрэтнай інфармацыі. Яны кажуць: спачатку гаварылі, што плошча гандлёвага цэнтру павялічыцца да пяці тысяч квадратных мэтраў, цяпер жа гаворыцца пра восем тысяч квадратных мэтраў. З намі ніхто ня лічыцца, “супэрмаркет” хочуць пабудаваць пад самымі вокнамі, зазначаюць жыхары і просяць улады не дапусьціць будаўніцтва.
XS
SM
MD
LG