Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: сьцяг у гонар затрыманых у Дзень Волі


Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, а 9-й вечара над шашой Віцебск-Полацак недалёка ад пасёлка Кіраўскі залунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Ён прымацаваны да электрычных дратоў пад напругай 110 тысяч вольт.


Як паведаміў спадар Хамайда, з вартых даверу крыніц яму стала вядома, што да сьцяга прымацавана запіска наступнага зьместу: “У гонар Сержука Каваленкі, Алеся Пазьняка і Яна Таўпыгі, якія адбываюць арышт за тое, што ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі ў Дзень Волі”.

25 сакавіка сябры Кансэрыватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Каваленка, Таўпыга і Пазьняк выйшлі ў цэнтар Віцебску – на плошчу Свободы – з нацыянальнымі сьцягамі. Празь некалькі хвілін іх затрымалі міліцыянты. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ірына Смалякова прысудзіла Сержуку Каваленку 10 сутак, а Яну Таўпыгу і Алесю Пазьняку – па 8 сутак арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG