Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін асудзіў захады Менску супраць незалежных СМІ


Прэсавы сакратар фэдэральнага ўраду Нямеччыны Томас Стэг заявіў сёньня, што Нямеччына заклікае беларускія ўлады "нарэшце зразумець ідэалы правоў чалавека”.


Ён падкрэсьліў, што чарговыя напады ўладаў на незалежныя беларускія СМІ ёсьць “непрапарцыйнымі” і адзначыў, што Нямеччына і ЗША ў далейшым будуць каардынаваць свае дзеяньні ў адносінах да Беларусі.

Прадстаўнік нямецкага ўраду таксама скрытыкаваў дзеяньні рэжыму супраць апазыцыі і грамадзкіх актывістаў 25 сакавіка ў Менску.
XS
SM
MD
LG