Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліст братоў Скрабцоў дайшоў да Мядзьведзева


Сёньня браты Сяргей і Аляксандар Скрабцы атрымалі адказ з Масквы.


Іхны ліст да новаабранага прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева перададзены ў апарат пераможцы прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта Скрабцам паведаміў супрацоўнік апарату спадар Барадай.

11 сакавіка браты Скрабцы зьвярнуліся з лістом да Дзьмітрыя Мядзьведзева. Яны прасілі спадара Мядзьведзева патрабаваць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызваленьня былога рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Сяргей і Аляксандар Скрабцы 10 сакавіка абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Яны патрабуюць спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць палітычных вязьняў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG