Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларусы маюць права быць добра паінфармаванымі”


Сьвет працягвае рэагаваць на ўчорашнюю беспрэцэдэнтную атаку беларускіх уладаў на незалежных журналістаў.


Сёньня з рэзкай крытыкай учорашніх ператрусаў у рэдакцыях незалежных беларускіх мэдыяў і кватэрах незалежных журналістаў выступіў прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы Міклаш Харасьці.

“Я асуджаю гэты наступ на незалежныя сродкі масавай інфармацыі як яўнае парушэньне абавязаньняў АБСЭ у галіне абароны свабоды прэсы, падпісаных урадам Беларусі, – сказаў Міклаш Харасці. – Спроба падаўляць незалежныя СМІ ў эўрапейскім грамадзтве ХХІ-га стагодзьдзя недапушчальная”.

***

Напярэдадні прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэф Гедмін выказаў занепакоенасьць з нагоды умоваў працы незалежных журналістаў Беларусі пасьля ператрусаў і затрыманьняў больш чым двух тузінаў супрацоўнікаў незалежных мэдыяў.

“...Затрыманьні журналістаў і ператрусы ў офісах істотна парушаюць агульнае прадстаўленьне аб свабодзе прэсы, – сказаў Джэф Гедмін. – Беларусы маюць права быць добра паінфармаванымі, аднак праз націск на тых, хто імкнецца распаўсюджваць угрунтаваную на фактах інфармацыю, гэта немагчыма. Я спадзяюся, што беларускія ўлады перагледзяць сваё адмоўнае стаўленьне да незалежных журналістаў”.
XS
SM
MD
LG