Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 27 сакавіка


Агляд сеціва


У сеціве камэнтуюць масавыя затрыманьні і ператрусы ў кватэрах незалежных журналістаў. Камэнтары на парталу Tut.by:

"Пагуляліся ў дэмакратыю, і хопіць. Ня бачыць нам нармальных адносінаў з Эўропай бліжэйшыя гады";

"Інвэстары, сардэчна запрашаем! Мы і вас абшукаем, каб павялічыць інвэстыцыі";

"Проста нейкія кафкіянскі сон нейкі".


На форумах сайту Хартыя’97 абмяркоўваюць заяву дзяржскратара саюзу Беларусі і Расеі Паўла Барадзіна, які лічыць, што Расея мусіць усім краінам прадаваць газ па аднолькавым кошце, у тым ліку і Беларусі. Мяркуецца, што бліжэйшым часам кошт газу за тысячу кубамэтраў можа скласьці для Беларусі 200 даляраў. Камэнтары:

“Штосьці раней Барадзін сьпяваў іншыя песьні. Відаць, з Крамлю паступіла каманда “фас!”, і бяз розьніцы былыя прызнаньні ў вечнай любові”;

“Цяжка давядзецца Рыгорычу, калі свае здаюць”.


Фотакарэспандэнт газэты "Наша Ніва" Андрэй Лянкевіч выйшаў на свабоду пасьля затрыманьня 25 сакавіка, і піша ў сваім блогу:"Патрапіў між двума ланцугамі (спэцназаўцаў), і не хапіла адной сэкунды, каб зь яго выбегчы. ... Пазнаёміўся з Акрэсьціна, было халодна і прыбрана. Месца хапала ўсім. Толькі нас так і не пакармілі. таму цяжка перадаць радасьць ад першых глыткоў вады, калі ў судзе пачалі перадаваць бутэлькі з вадой і пакункі зь ежай".


Блогер kolik8, разважаючы пра апошнія дзеяньні уладаў супраць удзельнікаў вулічыных акцыяў і журналістаў, высоўвае вэрсію, што агрэсіўныя паводзіны беларускіх уладаў зьвязаныя з адносінамі між Масквой і Вашынгтонам: "Беларусы нарываюцца, і нарываюцца так, каб заўважылі ўсе. А паўплываць на беларусаў можа толькі Расея, але ў яе свае рахункі з амэрыканцамі, і вырашаць гэтую праблему яна будзе толькі за дадатковыя паслугі ў перамовах".



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG