Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IFJ: сытуацыя журналістаў у Беларусі ўсё горшая


Эйдан Уайт

Эйдан Уайт

Міжнародная фэдэрацыя журналістаў (IFJ) сёньня выказала пратэст супраць санкцыянаваных уладамі ператрусаў на кватэрах у незалежных журналістаў, якія адбыліся пасьля жорсткіх затрыманьняў журналістаў у часе акцыі 25 сакавіка.


“Мы занепакоеныя такім разьвіцьцём падзей, якое паказвае, што сытуацыя журналістаў у Беларусі робіцца ўсё горшай і горшай”, сказаў Генэральны сакратар фэдэрацыі Эйдан Уайт.

Паводле Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў, у апошнія гады Беларусь несупынна парушае ўсе базавыя прынцыпы свабоды друку, нягледзячы на міжнародныя заклікі да прэзыдэнта Лукашэнкі паважаць свабоду слова і правы чалавека.

Нядаўна А.Лукашэнка заключыў дамову з брытанскай піар-кампаніяй “Bell Pottinger Group”, каб працаваць над сваім іміджам. “Найлепшы спосаб, як прэзыдэнт Лукашэнка мог бы палепшыць свой імідж – гэта паважаць свабоду друку і працу журналістаў”, сказаў Эйдан Уайт.
XS
SM
MD
LG