Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Старыкевіч пракамэнтаваў масавыя ператрусы на кватэрах журналістаў.


“Нічога дзіўнага не адбываецца. Сродкі масавай інфармацыі за ўвесь пэрыяд праўленьня Лукашэнкі цярпелі больш, чым хто іншы. І таму, калі апошнім часам была нейкая адліга, як пра гэта пісалі некаторыя аналітыкі, у сэнсе палітычным, вызвалялі некаторых палітвязьняў, больш-менш спакойна паставіліся да Эўрапейскага і Сацыяльнага маршаў, то незалежных мэдыяў гэта ніяк ня тычылася.

І таму цяпер проста чарговы наезд, бо гэтая ўлада несумяшчальная зь незалежнымі мэдыямі. Яна не жадае зь іх існаваньнем прымірыцца. Пакуль загад на канчатковую ліквідацыю не аддадзены, але тое, каб максымальна ўскладніць жыцьцё — такая задача ёсьць, у гэтым сумневу няма”.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG