Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Улады напалоханыя, бо ведаюць пратэстныя настроі ў грамадзтве”


Ю.Хашчавацкі камэнтуе сёньняшнюю атаку беларускіх уладаў на незалежныя СМІ.


“Улада даўно знаходзіцца ў стане гістэрыкі. Мне падаецца, што сёньня яны напалоханыя таму, што ведаюць пратэстныя настроі ў грамадзтве. І таму ўспрымаюць сытуацыю як вельмі сур’ёзную.

Не зважаючы на тое, што 25 сакавіка нібыта выйшла мала народу, пратэстныя настроі ў грамадзтве вельмі моцныя. Калі нават бабулькі праклінаюць гэты рэжым, то, натуральна, улада нэрвуецца. Таму распачалося закручваньне гаек, пайшла жорсткасьць і жорсткасьць.

Улада пайшла на крайнія, абсалютна крайнія меры. Бо адусюль ідзе інфармацыя пра незаконнасьць, пра зьбіцьцё, пра патаптаньне ўсялякай законнасьці ў краіне.

Натуральна, застаецца два шляхі. Альбо ўсталяваць законнасьць у краіне, чаго ўлада не рабіла, ня робіць і рабіць ня будзе. Альбо зьмяніць інфармацыю і падаць, што прэзыдэнт і ягоныя памагатыя мяккія і пушыстыя. Таму гэта ўсё і адбываецца. Мы павінны трымацца, стаяць на сваім, працаваць і рабіць сваю справу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG