Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы праваабаронца Павал Левінаў


Міліцыянты вінавацяць праваабаронцу ў адміністрацыйным правапарушэньні.


Сябра БХК Павал Левінаў прыехаў на кватэру журналіста Алега Баршчэўскага, дзе супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус.Ён папрасіў, каб яго ўзялі ў якасьці панятога. Паводле жонкі спадара Баршчэўскага Вольгі Карач, міліцыянт Скарыновіч абвінаваціў спадара Левінава ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся. Спадара Левінава адвезьлі ў Першамайскі РАУС Віцебску.

Міліцыянты пацьвердзілі затрыманьне спадара Левінава і сказалі, што цяпер на яго складаецца пратакол за адміністрацыйнае правапарушэньне.

Прадстаўнік БХК у Менску Алег Гулак выказаў пратэст у сувязі з затрыманьнем праваабаронцы і назваў гэтае затрыманьне беспадастаўным.

Нагадаем, у Віцебску, у кватэры, дзе прапісаны журналіст Алег Баршчэўскі і яго бацькі, супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус.

Паводле жонкі спадара Баршчэўскага Вольгі Карач, у кватэру нікога не пускаюць. У якасьці панятых выкарысталі салдатаў вайсковай часткі. Тэлефоны бацькоў спадара Баршчэўскага дагэтуль не адказваюць. Сам Алег Баршчэўскі знаходзіцца па-за межамі кватэры.
XS
SM
MD
LG