Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Чаргінец: ”У нас не парушалі агульнапрынятыя нормы”


Сёньня ў Менску і Маскве прайшла відэаканфэрэнцыя, прысьвечаная так званаму дню яднаньня народаў Беларусі і Расеі.


Падчас канфэрэнцыі журналістка з Масквы задала пытаньне: “Як нам быць з палітычнымі свабодамі ў Беларусі — краіне, якая мае вядомую рэпутацыю? Як мы будзем сябраваць, калі там саджаюць людзей за правядзеньне палітычных мітынгаў? А ў нас гэтага як бы яшчэ ня робяць”.

Старшыня міжнароднай камісіі Савета Рэспублікі Беларусі Мікалай Чаргінец даў наступны адказ:

“Гэта была правакацыя. Менавіта правакацыя, іншага слова не падбярэш. Апазыцыі было забаронена праводзіць зборышчы ў тых месцах, дзе парушаецца грамадзкі парадак, узьнікаюць перашкоды грамадзкаму транспарту і нармальнаму жыцьцю горада.

Апазыцыі прапанавалі спэцыяльныя пляцоўкі. Але яна туды не пайшла, а прыйшла туды, дзе іх маглі зафіксаваць тэлекамэры заходніх краінаў, і падалі на ўвесь сьвет як усёдазволенасьць уладаў. Нічога такога не было. Людзі парушылі грамадзкі парадак. Іх прыцягнулі, заўважце, да адміністратыўнай адказнасьці. А адміністратыўная адказнасьць не зьяўляецца крымінальнай, як падаюць.

Гэта звычайная мера абароны ў любой дзяржаве — і ў Расеі, і ў ЗША, і ў эўрапейскіх дзяржавах. А нашы амбасадары, адрозна ад замежных, акрэдытаваных у Беларусі, ня ходзяць на забароненыя мітынгі. Казаць, што ў нас адбываецца парушэньне агульнапрынятых нормаў, няправільна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG