Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: ператрус на кватэры бацькоў журналісткі Н.Чухно


Брэсцкая журналістка Натальля Чухно паведаміла “Свабодзе” пра вынікі ператрусу ў бацькоўскай кватэры.


“Супрацоўнікі ўправы КДБ па Берасьцейскай вобласьці А.Прыма, А.Бань і В.Без забралі, паводле складзенага імі сьпісу, сыстэмны блёк майго кампутара, шэраг нумароў газэты “Народная воля”, аўдыё- і відэаматэрыялы, некаторыя брашуры — усяго 32 рэчы”, - сказала Н.Чухно

Яшчэ Натальля Чухно ўдакладняе, што супрацоўнікаў КДБ цікавілі адказы на наступныя тры пытаньні:

“Ці знаёмыя вы са стваральнікамі сатырычных мультфільмаў пра Лукашэнку? Якое дачыненьне да тэлеканалу “БелСат” маюць гэтыя людзі? Як іхнія ролікі і фільмы трапляюць у эфір “БелСату”?”

Са словаў журналісткі, на ўсе гэтыя пытаньні яна дала адмоўныя адказы: “не знаёмая, ня ведаю, ня маю дачыненьня”.
XS
SM
MD
LG