Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актораў звальняюць за супрацоўніцтва са Свабодным тэатрам


Агляд недзяржаўных СМІ 27 сакавіка: “Народная воля”, “Інфа-кур'ер”, “Бобруйский курьер”.


“Народная воля
сёньня друкуе вялікі матэрыял пра звальненьне акторкі Марыны Юрэвіч з драматычнага тэатру Беларускай арміі. Аўтар – журналістка Марына Коктыш – распавядае пра сутнасьць канфлікту:
«Маладую акторку, якую разьмеркавалі ў драматычны тэатар Беларускай арміі, звольнілі з тэатру. Паводле Марыны Юрэвіч – за тое, што яна паехала на гастролі ў Лёндан са «Свабодным тэатрам». Але мастацкі кіраўнік тэатру Беларускай арміі Аляксей Дудараў цьвердзіць, што акторку звольнілі за прагул.
У гэтай сытуацыі ёсьць і іншая акалічнасьць. У Лёндан езьдзіла яшчэ адна акторка зь дзяржаўнага тэатру. Яна вымушаная была сказаць свайму кіраўніцтву, што хворая на рак, а за мяжу едзе на аздараўленьне. Прозьвішча яе ў сваім матэрыяле я пакуль ня згадваю, паколькі з гэтай акторкай у яе тэатры вядуць выхаваўчыя размовы. Чакаецца, што яна таксама магчыма будзе зьвольненая».
У лесе пад вёскай Адамава, што на Случчыне, знайшлі 238 небясьпечных выбуховых боепрыпасаў, паведамляе сёньня газэта “Інфа-кур'ер”. Гаворыць журналіст Алесь Дастанка:
“Менавіта ў гэтым лясным масіве каля Адамава быў вялізны арсэнал. І ў 1996-м годзе там быў моцны выбух, склады вайсковай часткі ўзрываліся. І вось знаходзяць боепрыпасы дагэтуль”.
«Бобруйский курьер» сёньня паведамляе, што ў Бабруйскага гарадзкога парку хутка зьявіцца афіцыйны назоў. Паводле выданьня, месца, дзе так любяць адпачываць жыхары гораду, будзе насіць імя пачынальніка беларускай дараматургіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Журналіст Віктар Качан расказвае:
«Справа ў тым, што Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся на Бабруйшчыне. Плянуецца, што помнік яму будзе ўсталяваны напрыкан цы году. Зараз рыхтуецца конкрус на выраб эскізу памятнага знака. Бюст Дуніна-Марцінкевіча будзе ўсталяваны ў цэнтры гарадзкога парку культуры і адпачынку. І з гэтага моманту парк стане насіць яго імя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG