Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Агляд сеціва


Сёньня ўначы адбылася хакерская ДДОС-атака на сайт Хартыі-97. Апавядае каардынатарка праекту Натальля Радзіна.

Радзіна: “ДДОС-атака – гэта калі канал сувязі з правайдэрам хостынг-паслугаў забіваецца фальшывымі запытамі да сайту. Гэта не было зьвязана з ростам наведнікаў, хоць учора наведнікаў на сайце Хартыі было вельмі шмат, бо ўсе цікавяцца навінамі зь Беларусі. Атака адбывалася недзе да 4-ай гадзіны раніцы. Наша тэхнічная служба змагалася з гэтым як магла, і калі яны спрабавалі спыніць гэтую атаку, узьніклі праблемы з сэрвэрам. Таму пасьля ДОС-атакі яшчэ некаторы час, цягам некалькіх гадзінаў не працаваў сэрвэр. Але мы з гэтай праблемай управіліся недзе аб адзінаццатай гадзіне раніцы і зараз зноў паведамляем усе навіны пра падзеі ў Менску”.


Тым часам, наведвальнікі сайту Хартыі-97 абмяркоўваюць вынікі ўчорашняй акцыі на Дзень волі – на сайце зьмешчаны фотарэпартаж. Акцыя скончылася масавымі арыштамі ўдзельнікаў і судамі над імі. Выказваньні чытачоў сайту:

“Лукашэнка са сваёй хунтай зусім азьвярэў. Мала яму, што столькі грошай падаткаплатнікаў ідзе на ўтрыманьне гэтых амапаўцаў, дык яшчэ надумаў мільёны забахаць на паляпшэньне свайго іміджу на Захадзе. Ангельскі лорд Бэл паглядзіць на гэтыя фоткі і вырашыць яшчэ свой ганарар узьняць – цяжкавата будзе працаваць з такім кліентам! Ганаруся нашай моладзьдзю, што не спужалася выйсьці, большасьць складалі яны”.

“У мяне пытаньне да кiраўнікоў мiтынгу – хiба нельга было зьбiрацца ля Акадэмii й прайсьці да плошчы Бангалор? Чаму падстаўляць людзей i сябе пад дубiнкi i санкцыi? »

«Мне вельмі сорамна, што мяне не было ўчора сярод такіх мужных дзяўчат, хлопцаў, жанчын, мужчын, але я веру, што сьвята будзе на нашай вуліцы... Патрэбны дзеянні!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!»


На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць тэму “Чарнобыльскі шлях-2008” – дзе зьбірацца, як ладзіць, куды ісьці. Некаторыя ўдзельнікі лічаць, што пачынаць сёлетні Шлях варта ад прывакзальнай плошчы. Некалькі цытатаў:

“Рэальнасьць такая, што ў органаў ёсьць поўная магчымасьць перакрыць абсалютна любы пункт у горадзе... і чым вузейшыя вуліцы, тым лягчэй гэта зрабіць... то бок, сабрацца ў недазволеным месцы, ачэпленым з усіх бакоў, нерэальна, бо адбываецца драбленьне мітынгоўцаў, учорашні прыклад паказальны...”

«Афіцыйна дазваляецца адзін маршрут.... Астатнія маршруты ў цэнтры - маларэальныя. І пра гэта ўсе ведаюць».

“Дзень Волі, Шлях. Потым чакаем да наступнага сакавіка. І так штогод. Каб нешта зьмянілася, патрэбныя няспынныя акцыі, вунь як у Грузіі на плошчы людзі суткамі стаяць, а ў нас двойчы на год прайшліся, сьцягамі памахалі і ўсё на гэтым. Гэтак і праз 100 год нічога ня зьменіцца”.


Сайт Беларуская жаба прапануе сваім наведнікам новы каляж пад назвай «Дыялёгу з Эўразьвязам – гучнае ТАК!» Сярод поля стаяць трое мужчынаў у вопратцы, якая нагадвае беларускія нацыянальныя строі – зь сякерамі ў руках і з караваем на ручніку. Подпіс да каляжу: «Явропа, давай пагаварым!»

XS
SM
MD
LG