Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кірыл Стаселька. Жыве БНР



Ι

Лявон заўжды прачынаўся вельмі рана і любіў глядзець ранішнія навіны. Сённяшні дзень для яго, як і для ўсіх беларусаў, быў асаблівы, святочны. Менавіта ў гэты дзень яго краіна аднавіла сваю незалежнасць.

Ён падышоў да тэлевізара і ўключыў другі канал. Там ўжо пачаў гучаць гімн “ Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Калі гімн скончыўся, на экране з'явілася прыгожая маладая жанчына, якая пачала апавядаць:

─ Добрай раніцы, вас вітае нацыянальны канал “Крывіч”. Сёння ўся краіна святкуе дзевяноста год з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. З гэтай нагоды знакаміты ангельскі журналіст Джон Крэйдан прыехаў у Беларусь, каб узяць інтэрв'ю у прэзыдэнта БНР і павіншаваць увесь беларускі народ са святам. Джон Крэйдан напісаў шмат кніг пра феномен Беларусі, якія былі перакладзены больш, чым на трыццаць моў, але так да канца і не высвятліў крывіцкі сакрэт.

Лявон больш не слухаў прыгажунню з тэлеэкрана, ён пачаў разважаць. Разважаць, як будзе адказваць прэзідэнт на пытанні журналіста. Гэта было вельмі важна, бо гэтае інтэрв'ю будуць паказваць на некаторых замежных тэлеканалах, надрукуюць у вядомых еўрапейскіх часопісах.

Ён чакаў, калі пойдзе са сваімі сябрамі на плошчу, дзе вялікі радасны натоўп людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі будзе святкаваць вялікі дзень. Людзі, нават незнаёмыя, будуць віншаваць адзін аднаго са святам, а пасля ўсе разам пачнуць спяваць беларускія гімны, “Магутны Божа”, “Жыве Беларусь”, “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Пагоня”. Але чамусьці, больш за ўсё, ён чакаў інтэрв'ю.

ΙΙ

Ужо ўвечары Лявон, калі ён вярнуўся з плошчы, уключыў тэлевізар. У яго быў вясёлы настрой. Лявон паглядзеў на гадзіннік і з жахам сцяміў, што інтэрвю скончыцца праз дзесяць хвілін.

Джон Крэйдан агучыў сваё наступнае пытанне:

─ Як атрымалася так, што Беларуская Народная Рэспубліка, у адрозненні, напрыклад, ад Украінскай Народнай Рэспублікі, сумела супрацьстаяць камуністычнай пагрозе і захавала сваю незалежнасць?

─ Уся справа ў тым, што калі Беларусі пагражала расейска-бальшавіцкая акупацыя, уся нацыя пайшла адзіным фронтам супраць ворага і ў Расеі не хапіла моцы каб перамагчы, бо яе раздзірала грамадзянская вайна. Потым, калі Расея стала ўжо дастаткова моцнай, у ваенным сэнсе, дзяржавай, яна ўсё роўна не сумела захапіць БНР, бо ёй самой пагражала нацысцкая Нямеччына. За перыяд сваёй незалежнасці БНР стала даволі магутнай краінай, што ўжо магла адстаяць сваю свабоду.

─ Сёння Беларусь з'яўляецца квітнеючай край. Беларуская эканоміка знаходзіцца на адным узроўні з швейцарскай, у ваеннай магутнасці Беларусь перагнала Францыю і Нямеччыну, беларуская мова з'яўляецца вельмі папулярнай сярод еўрапейцеў. У чым ваш сакрэт?

─ Галоўны сакрэт у працавітасці і патрыятызме беларусаў. Але росквіту Беларусі спрыяла і тое, што ў другой сусветнай вайне БНР была нейтральнай краінай. Дзякуючы гэтаму не знішчалася беларускае насельніцтва, а таму нас сёння сорак мільёнаў. Дзякуючы гэтаму не былі зруйнаваны нашы гістарычныя помнікі, а таму штогод у Беларусь прыяжджае вялікая колькасць туыстаў. Беларуская навука дасягнула значных поспехаў, таму мы не марнуем грошы каб купіць за мяжой патрэбныя нам тавары. Мы ўсё вырабляем самі. І вырабляем так, што гэта не шкодзіць навакольнаму асяроддзю. У Беларусі можна атрымаць лепшую адукацыю ў Еўропе. Да нас прыяжджае шмат студэнтаў з іншых краін каб атрымаць адукацыю, таму яны вымушаны вучыць беларускую мову. Акрамя гэтага беларуская мова спадабаецца еўрапейцам сваёй мілагучнасццю. Уся Еўропа спявае беларускамоўныя песні вядомых беларускіх гуртоў і спевакоў.

─ Віншую вас і ўвесь беларускі народ з вялікім святам. Вялікі дзякуй за інтэрв'ю.

Лявон быў задаволены адказамі прэзідэнта. Ён падышоў да тэлефона, бо вельмі хацелася падзяліцца пачуццямі з лепшым сябрам…

XS
SM
MD
LG