Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: мільённы штраф за графіці


У Горадні на 35 базавых адзінак (1 мільён 225 тысяч рублёў) аштрафавалі Аляксея Сарнова, які напісаў на сьцяне “Вярніце льготы”.


Здарэньне адбылося ў сьнежні мінулага году. Сёньня судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Дзьмітры Кобрынец палічыў, што гэта было зроблена А.Сарновым з хуліганскіх меркаваньняў, і аштрафаваў яго. Пра гэта нам паведаміў адвакат Аляксандар Бірылаў.

Аляксею Сарнову 23 гады, ён працуе на будоўлі электрамантажнікам.
XS
SM
MD
LG