Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“На вуліцах Мінска разставілі гарадавых і жандарау...”


Пра што пісалі беларускія газэты 26 сакавіка ў розныя гады мінулага.


“Дзянніца” на гэтым тыдні 1918 году паведамляе: “З Мінску даходзяць весткі, што там прышоушыя немцы разам з польскімі легіянэрамі, Беларускай Радай і усімі контррэвалюцыянэрамі дастараліся да таго, што вярнулі стары парадак. На вуліцах Мінска разставілі гарадавых і жандарау, перш у твару легіянэраў, а потым нямецкіх шуцманаў. Застаушыя там арганізацыі сацыялістаў вымушаны схавацца з аткрытаго сьвету, быць таемнымі”.

* У 1988 годзе карэспандэнты “Вечернего Минска” з нагоды мітынгу, прысьвечанага будаўніцтву лініі мэтро пад Верхнім горадам, пішуць: “Праблемы хвалююць сёньня многіх гараджан. Але на гэтым хочуць зарабіць сумніўную папулярнасьць прадстаўнікі некаторых самадзейных аб’яднаньняў... Усё гэта прымушае думаць пра тую ж “Талаку” як пра зьяву вельмі супярэчлівую. Прынамсі, такое меркаваньне склалася ў нас пасьля гэтай нядзельнай “дыскусіі” на плошчы Свабоды”.

* Пад загалоўкам “Прадаўцы эфіру” Вераніка Чаркасава ў 1998 годзе піша ў “Белорусской деловой газете”: “Арэнда частот у нашай краіне азначае, што ў той момант, калі чыноўнік угледзіць у тэле- ці радыёперадачы нейкую крамолу, ён проста апусьціць рычаг рубільніка. Па прыклады далёка хадзіць ня трэба — згадаем адключэньне перад прэзыдэнцкімі выбарамі 8-га тэлеканалу ці закрыцьцё “Радыё 101,2” з высакароднай мэтай “выключэньня перашкодаў у прыёмных каналах цэнтральнай станцыі радыёэлектроннай сувязі “Алтай”.

Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG