Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь бел-чырвона-белым сьцягам праехалі праз увесь горад


Агляд недзяржаўных СМІ 26 сакавіка: “Газета Слонімская”, “Вольнае Глыбокае”. “Бярозавы венік”.

«Газета Слонімская» сёньня друкуе матэрыялы, зьвязанныя з Днём Волі. Адказны сакратар выданьня Мікола Канановіч адзначае:
«Тут у нас ёсьць інфармацыя пра тое, што прайшла агульнанацыянальная дыктоўка. Мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху сабраліся, напісалі дыктоўку. А перад гэтым Алесь Масюк ды іншыя грамадзкія актывісты падавалі ў райвыканкам заяўку на правядзеньне акцыі. Аднак яны атрымалі адмоўны адказ. Але нягледзячы на гэта, яны 23 сакавіка правялі акцыю – зь бел-чырвона-белым сьцягам праехалі праз увесь горад, пасьля таго як напісалі дыктоўку, прагледзелі фільм Хашчавацкага ды правялі некалькі меншых імпрэзаў. Пра гэта мы напісалі таксама».
Галоўны рэдактар газэты «Вольнае Глыбокае» Ўладзімер Скрабатун гаворыць, што ў апошнім нумары надрукаваны вялікі матэрыял мясцовага краязнаўцы Кліменція Кожына зь вёскі Германавічы пра вытокі Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўны рэдактар цьвердзіць, што матэрыялы пра БНР «Вольнае Глыбокае» пачало дпукаваць у папярэднім нумары, а сёньня працягнула гэтую тэму.
У апошнім нумары незалежнай газэты «Бярозавы венік» нічога няма пра Беларускую Народную Рэспубліку. Рэдактар газэты Тамара Шчалёткіна тлумачыць гэта тым, што напярэдадні выйшаў адмысловы нумар газэты, які цалкам прысьвечаны БНР:
«Паколькі мы рабілі спэцвыпуск, дык сёньня акцэнтуем увагу на наступствах прэзыдэнцкага ўказу №760. Як нашы, бярозаўскія, прадпрымальнікі ацэньваюць наступствы гэтага дакумэнту. На іх выказваньнях, на іх думках заснаваны гэты артыкул. Адна зь іх, у прыватнасьці, сказала, што «пераход у ЧУПы – гэта «пагубная для нас працэдура». І яна кажа пра тое, што «дэфіцыт тавараў адчуваецца ўжо зараз. Кошты стануць вышэйшымі, асабліва пасьля павялічэньня стаўкі адзінага падатку 1-га красавіка».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG